а) Не радуйся чужой бядзе — свая наперадзе. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29.
б) Не смейся, рабе, давядзецца і табе. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
в) Не смейся чужой бядзе, і твая наградзе. Fed., 27; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3.
г) Не цешся з чужой бяды, бо свая наедзе. Ляцкий, 31.
д) Не смейся бядзе: дасць бог і табе. 1961, Брасл. 13.9.5.
е) Не смейся з чужой бяды, табе свая будзе. Гильт., 297, Вілен. п.
ж) Хто з чужой бяды смяецца, таму галава завінецца. Fed., 26.
1997. Не зыч ліха другому, каб не давялося самому. Дуб., 43; Сах.
1998. Чы саву аб пень, чы пень аб саву, усё саве бяда. Tyszk., 430; Нос., 180.
а) Ці савою аб пень, ці пнём аб саву, то саве баліць. Fed., 272.
б) Хуць саву аб пень — саве больна, хуць пень аб саву — саве больна, а пню ўсё-такі нічога. Добр., Смол., 125.
в) Ці саву аб пень, ці пнём аб саву. Сержп., 11, 134.
1999. Ад бяды ўцёк, ды ў гора трапіў. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
2000. Не шукай гора: яно само цябе знойдзе. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
2001. Гора ходзіць не па лесу, а па люду. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
а) Прыпадкі па людзях ходзяць, не па лесе. Fed., 250.
2002. Гора адно не ідзе, а за сабою сем вядзе. Янк. М., 67.
87 👁