1979. Са смехам любая бяда пад сілу. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
1980. Мая бяда — мая нуда. Шырма, 206; А. Махнач, 1952, Уздз., 13.10.15; У. Іваноў, 1958, Мінск.
1981. Я сваю бяду голадам не перавяду: піць, есць мушу, бо бярэ за душу. Fed., 27.
1982. Я гэтую бяду пальцам развяду. Dybow., 184; Fed., 27.
1983. Чужую бяду рукамі развяду. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
а) Чужую бяду й пальцам развяду. А. Ліс, 1969, Смарг.
б) Чужую бяду і я развяду, а сваю і вадою не разалью. 1961, Кап. 13.9.5.
в) Чужую бяду і я развяду, а сваю і возам не развязу. Г. Барташэвіч, 1960, Кап. 8.1.50.
г) Чужую бяду па нітачцы развяду, а сваю і рукою не адолею. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
д) Чужую бяду і рукамі развяду, а сваёй і віламі не сапхну. Ляцкий, 58.
е) Чужую бяду і па валасу развяду, а сваю і каўшом не выграбу. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
ж) Чужую бяду па валасу развяду, а сваю — ума не забяру. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.76. Вар.: Н. Рында, 1967, Зельв. 13.10.23.
з) Чужую бяду я па валасу развяду, а к сваёй ума не прыкладу. Нос., 185.
і) Чужую бяду і я развяду, а свая прыдзе — розуму не дабяру. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.
к) Чужую бяду і рукамі развяду, а на сваю і ўма не сышчу. А. Лучанок, 1961, Мінск 13.9.6.
л) Чужую бяду я січас развяду, а на сваю бяду райца не знайду. Бяльк., 384.
1984. Сваю бяду на другога ўзвяду. Нос., 147.
86 👁