б) Жывуць дзяды, не знаюць бяды. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
1967. Нашы дзяды не зналі бяды, але ж унукі набраліся мукі. Tyszk., 412; Шпил; 185; Dybow., 184.
а) Дзяды не зналі бяды; насталі ўнукі, набяруцца мукі. Нос., 34; Сержп., 49.
б) Дзяды не зналі бяды, а ўнукі даждаліся мукі. Pietk., 368. Вар.: Fed., 93, 320.
1968. Бяда не раве, да спаць не дае. Сержп., 23.
1969. Бяда не дуда: пішчыць, а не грае. Fed., 25.
1970. Бяда як дуда: зачнеш дуць, аж слёзы набягуць. Tyszk., 430; Шпил., 176; Дуб., 5; Шейн, II, 473; Сержп., 21.
а) Бяда як дуда: станеш дуць, слёзы самі йдуць. Нос., 12; Сах.
1971. Як бяда бядзілася, то тады ўсё ладзілася. Fed., 26.
1972. Як бяда, не смашна яда. Fed., 27.
а) Як прыдзе бяда, не палезе ў горла яда. Fed., 27.
1973. Больш бяды, як яды. Fed., 128.
1974. Больш бяды, як наўды. Fed., 26.
1975. Не да каляды, калі поўна хата бяды. Ахрым., 42.
1976. Бяда скача, бяда плача. Fed., 25.
1977. Не я плачу, бяда плача, мая душа гуляць хоча. Fed., 27.
1978. Раней смерці не памірай, раней бяды не бядуй. М. Дуброўскі, 1957, Лельч. 13.3.29.
86 👁