Старонка 442
◀ / 560 ▶
а) Адна бяда не бяда, а калі дзве, тры разам — то бяда. Нос., 118. б) Адна бяда не бяда, дзве бяды — поўбяды, калі трэцюю надыбаеш, вот тады бяду спазнаеш. Ляцкий, 2; Сержп., 22. в) Аднае бяды замала, трэба дзесяць. Fed., 25. г) То не гора, што адно гора, а то гора, што два горы. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. 1949. Бяда да хвароба як дзве птушкі-зязюлькі: накукуешся ўдоваль, пакуль яны вытаўкуцца. Ляцкий, 4. 1950. Калі адна бяда ідзе, то й другую за ручку вядзе. Fed., 24. а) Адна бяда ідзе, другую за ручку вядзе. А. Сіплівая, 1967, Пруж. 13.10.24; І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.20. Вар.: Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. б) Адна бяда не ходзіць. Dybow., 5. в) Адна бяда не ходзіць, другую за сабою водзіць. Ляцкий, 1; Сержп., 21. г) Бяда не бывае адна: калі яна ходзіць, з сабою ўсю радню сваю водзіць. І. Цішчанка, 1975, Слаўг. 1951. Бяда па бядзе, як па нітцы (нітачцы), ідзе. Tyszk., 430; Шпил., 176; Dybow. 6; Нос., 12; Fed., 251; Мяц., 150, Валож.; Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2; А. Ліс, 1968, Смарг; М. Грынблат, 1969, Лаг. а) Бяда на бядзе, як на шчэпачцы, едзе. Ляцкий, 4. б) Бяда за бядою, як рыба за вадою. Fed., 26; Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24; М. Расюкевіч, 1965, Навагр. 13.10.2. 1952. Ліха адной бядзе прыйсці, то бяда бяду родзіць. Ром., Зап., ІІІ, 222. 1953. Як прышла бяда, адчыняй варата. Гильт., 293, Віл. п.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 560 ▶