1911. Ад бяды не ў воду. Дуб., 3.
а) Ад бяды не кінуцца ў ваду. Нос., 121.
1912. Бяда па лесе не ходзіць. Fed., 25.
1913. Бяда па людзях ходзіць. Fed., 25.
б) Бяда не па лесе, а па людзях ходзіць. Нос., 12. Вар.: Fed., 25.
б) Бяда па людзях, не па пушчы ходзіць. Fed., 25.
в) Беды не ходзяць па гарадам ды па лясам, а ўсягда па людзям. Ром., Зап., I, 215.
1914. Не здарылася б бяды, каб конь не быў худы. Сержп., 79.
1915. Чорт панёс на дзіравы мост. Крэмнеў.
1916. Абы б бяда, а шыя будзець. Нос., 1; Сержп., 21.
1917. Млын меле — мука будзе, сабака брэша — бяда будзе. 1961, Брасл. 13.9.5.
1918. Хоць у вір галавою, то бяда за табою. Fed., 26. Вар.: Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.26.
1919. Ці дзе днюю, ці начую, а ўсё бяду сваю чую. Дуб., Нар., 1.
1920. У бядзе ніхто не дасць раіння. Бяльк., 384, Краснап.
1921. Руда бядзе не помач. І. Хаўратовіч, 1951, Кругл. 13.8.4.
а) Руда бядзе не паможа. Нос., 145.
б) Гразь гору не помач. 1961, Брасл. 13.9.5.
1922. Жуда (журба) бядзе не помач. Нос., 43; Дуб., 20; Сержп., 39.
1923. Ліха ўстане, калі бяда настане. Ляцкий, 19.
88 👁