1843. Каму смех, каму гора, каму лужа, каму мора. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
1844. Адзін катаецца, а другі каецца. Л. Стаўровіч, 1957, Рэч. 13.3.29.
1845. Ходзіць ад хаты да хаты: хто бедны, а хто багаты. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1846. Аднаму трэска голіць, а другому і брытва не хоча. Fed., 314. Вар.: Fed., 301.
1847. Аднаму густа, а другому пуста. Pietk., 338.
а) У каго густа, у каго пуста. Ляцкий, 48.
1848. Каму ў рыла, каму няма. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
а) Аднаму надта, а другому ніц. Fed., 195.
1849. Багатаму і ў полю родзіць, і ў хляве плодзіць, а беднаму дзе кінь, то клін. Fed., 19.
1850. Аднаму льецца, а другому нат не капае. Fed., 167.
1851. Багатаму і скрыпка сама грае, а мая і смыкам не хоча. Pietk., 310.
1852. Адзін у пір, другі ў вір. Нос., 118.
1853. Каму смятанку з тваражком, а каму й сываратку з гаршком. 1961, Кап. 13.9.5.
1854. У кожнага свая асечка: у багатага не варыць жывот, а ў беднага — печка. Янк., 64.
1855. Хто тлушчае, а хто бялее. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
1856. Адзін бок наб'е, другі мёдам налье. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58.
110 👁