1813. Не пад адною гвяздаю ўсе родзяцца. Fed., 262.
1814. Аршынам усіх не мерай. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1815. Гужы бываюць сырамятныя і вяроўчаныя. Бяльк., 142, Мсцісл.
1816. Бывае добра, а не ўсякаму, як Якаву. Ром., Зап., I, 215.
1817. Конны пешаму не таварыш. Ром., Зап., III, 221; Fed., 147.
а) Пешы коннаму не таварыш. Нос., 142; Fed., 233; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
б) Пешы коннага не здагоне. Бяльк., 326, Краснап.
1818. Гусь свінні не таварыш. Ахрым., 26; Р. Мухляда, 1965, Шчуч. 13.10.5; Г. Яцэвіч, 1965, Маст. 13.10.5.
а) Гусь свінні не таварыш: гусь паднялася, свіння засталася. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
1819. Кошка мышцы не таварыш. Нос., 68.
1820. Свіння каню не таварыш. Fed., 309.
1821. Гаршчок катлу не таварыш. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; Ахрым., 255.
1822. Мядзведзь ваўку не таварыш. Дуб., Нар., 1.
1823. Мядзведзь карове не брат. Булг., 177.
1824. Прышла свіння да каня, але шэрсць не такая. Tyszk., 429; Dybow., 17. Вар.: Дуб., 45; Булг., 177.
а) Прыраўнялась свіння да каня, да шэрсць не такава. Нос., 138.
б) Пабраталася свіння з канём, да шэрсць не такая. Fed., 308.
120 👁