Старонка 425
◀ / 560 ▶
1762. То б дзіва было, калі б тумар з голаду умар. Нос., Слов., 644; Дуб,. 61. Вар.: Нос., 34. 1763. Мельнікава карова і дзеўка папова і аканома кабыла нігды галодна не была. Fed., 184. 1764. Ці будзеш багат, пузат будзеш. Добр., Смол., 5. 1765. Беднаму ад асату дае бог красату, а багатаму і ад хлеба — сухату. Мін.-Мал., 1970, 158, Уздз. 1766. Раскоша бокам не выпірае. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 1767. У багатай хаце і куры часцей нясуцца. Сцяшк., 610, Свісл. 1768. У яго і козы ходзяць у золаце. Дуб., Нар., 1. 1769. Багатага і бог любіць. Сцяшк., 580, Воран. 1770. З вялікага не выпадзе. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29. 1771. Які б гэта крук, штоб выпусціў з рук. Czeczot, 109; Нос., 193. 1772. К раскошы хутка прывыкаць. Сержп., 77. 1773. З бяды да роскашы то хутка прывыкаеш, але з роскашы да бяды — то не. Fed., 28, 113. 1774. Роскаш і плача і скача. Fed., 263. 1775. У багача багата багацця, да шчасця няма. Сержп., 17. 1776. У раскошы век кароткі. Сержп., 17. 1777. Багатага і хваслівага не разбярэш. 1961, Кап. 13.9.5.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 560 ▶