Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Багацтва пырыць, a злыдні трэплюць. Добр., Смол., 5. 1748. Стань свінаватым, то будзеш багатым. Pietk., 356. 1749. Багатаму красці, а старому маніць. Ляцкий, 3; Pietk., 356; Fed., 18. Вар.: Нос, 6. а) Багатаму анно красці, а старому лгаці. Fed., 18. 291. б) Добра старому хлусіць, а багатаму красці, бо ёсць да чаго прыкласці. Сержп., 87. 1750. Багачу красць, а беднаму бажыцца. Добр., Смол., 5. 1751. Не аддаўшы душу ў ад, не будзеш багат. Добр., Смол., 4. 1752. Багатым стаў, бы чорту душу запрадаў. Сержп., 17. 1753. Над багачамі чэрці з калачамі. Fed., 18. 1754. Ты — багач, ты — вядзьмак. Добр., Смол., 5. 1755. Багаты грошы збірае, а чорт машну гатуе. Шейн, II, 473, Ігум. п.; Fed., 19. а) Багаты грошы збірае, а чорт мяшок шые. Fed., 19. 1756. Каб былі ўсе багаты, то бога забылі б. Fed., 19. 1757. Багатага не хвалянь, а што яму дзелаецца. Ром., Зап., I, 215. 1758. Багача i ў пекле шануюць. Добр., Смол., 5. 1759. Багатаму i ў пекле добра. Fed., 19. 1760. I ў небе лепш яму не будзе. Fed., 44. 1761. У гору пашоў, аж вяроўкі трашчаць. Нос, Слов
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 560  ▶