Старонка 423
◀ / 560 ▶
1731. Багаты абы-што хапае, бо свайго ліку не мае. Янк., 49. 1732. Бойся чалавека сытага, а сабакі галоднага. Добр., Смол., 15. 1733. У багача іглы не падточыш. Добр., Смол., 5. 1734. Багацтва раздымае, а галота нагінае. Fed., 18. 1735. Багацце дае рогі, а бедната — ногі. Сержп., 23. а) Роскаш — рогі, нэндза — ногі. Fed. 263, 200. 1736. Багаты беднага душыць. Fed., 19. 1737. Тады багатыя рады, калі ў бедных пайшлі звады. Янк., 63. 1738. У багатага сума не сходзіць з вума. Добр., Смол., 4. 1739. Багатага не распазнаеш ад тараватага. Нос., 6. 1740. Нападзі на багатага, капейку дасць. Нос., 86; Сержп., 7. 1741. Без бога бог. Добр., Смол., 5. 1742. Такая карысць з мужыка багатага, як з сабакі касматага. Fed., 193. 1743. Багатаму даваць, а беднаму браць. Pietk., 356. 1744. Багаты любіць драць ды браць, але паспрабуй у яго ўзяць. С. Палікоўская, 1965, Рэч. 13.10.1. Янк. М., 150; Сцяшк., 580. Лід. 1745. У багатага не прасі, а яму яшчэ прынясі. М. Жылінскі, 1965, Свісл. 13.10.6. 1746. Не спіцца багатаму ўначы. Ляцкий, 30.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 560 ▶