Старонка 421
◀ / 560 ▶
Чыя чарка паўней, таго і праўда вярней. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Няма чужой лыжкі на стале — няма славы на сяле. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Багаты — рагаты: усё глядзіць, каб каго збіць. Янк. Н., 12. Як ёсць сіла, дык і за мяжой ніва. А. Ліс, 1966, Докш. 8.1.104. а) Калі б меў сілу, і за лужаю нашоў бы ніву. Нос., 62. б) Калі будзеш мець сілу, знайдзеш і за мяжой ніву. Tyszk., 435. в) Чыя сіла — за мяжой ніва, а чыя нясіла — на сваім полі чужая ніва. Добр., Смол., 106; А. Ліс, 1963, Міёр. Якая сіла, такава і ніва. Добр., Смол., 107. Пасілее, хто забагацее. Ляцкий, 34. Не то багацце, што ляжыць, а што бяжыць. А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29. У каго табачок, у таго і свяцечка. З. Валюшка, 1965, Ваўк. 13.10.5. Дзіва, што багач разумны. Сержп., 17. Дай божа багацтва, то й розум будзе. Fed., 18. Хто багаты, той разумны. Fed., 19. Хоць і пусты мяшок, ды золатам шыты. Ляцкий, 54. Анно ўмерлы — свабодны, анно разумны — багаты. Fed., 320.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 560 ▶