1691. Пакамест багач зжывецца, худак намрэцца. Добр., Смол., 5. 1692. Пакуль бедны зайдзе, то багаты заедзе. Fed., 29. 1693. Тагды дурны гардзее, як забагацее. Сержп., 16. 1694. Як пабагацелі, то й папыхацелі. Fed., 206. 1695. Як забагацеў, дак і завяліся мухі ў носе. Сержп., 17. 1696. Багач ідзе, аж дуброва гудзе. Сержп., 17. 1697. Багаты рубам ходзіць. Сержп., 16. 1698. З раскошы шкура пукаецца. Сержп., 17. 1699. Хто маець, той не дбаець. Нос., 176; Сержп., 17. 1700. Той мае, што ў руках трымае. Ляцкий, 45. 1701. Не баюся прыпадку, маю грошай у дастатку. Fed., 117. 1702. Сабака кудлаты — яму цёпла, мужык багаты — яму добра. Athen. Вар.: Гильт., 292, Віл. п.; Fed., 270; Pietk., 379. а) Сабака касмат — яму ж цёпла; мужык багат — яму ж добра. Нос., 152; Дуб., 55. б) Пан багаты — яму добра, сабака кашлаты — яму цёпла. Kolb., 473, Пін. п. Вар.: Аним., 263; Fed., 192. в) Мужык багаты, а сабака кудлаты, то на адно выходзіць. Fed., 192. г) Мядзведзь касмат — яму цяпло, багач багат — яму дабро. Добр., Смол., 4. 1703. У каго кварта на стале, у таго праўда на сяле. Л. Марчанка, 1960, Церах. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁