Старонка 418
◀ / 560 ▶
Развязаўся мех не на смех. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29; А. Фядосік, 1960; Капатк. 8.1.76. Бог весць, што ў катоме есць, а вядома таму, хто кладзець. Ром., Зап., I, 215. Парожні мяшок плечы муляе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Карман тоўсты, пяньковы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Паніч — торба ды й біч. Fed., 217. У старцах жыць, да з перцам есць. Нос., 20. а) Хоча старцам жыўшы, ды з перцам еўшы. Радч., 249. б) Хоча ў старцах жыўшы з перцам есць. Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2. в) Паны нішчымныя: у старцах жывуць ды з перцам жруць. К. Кабашнікаў, 1962, Гор. 8.1.77. У старэцкім целе да панская душа. Нос., 20; Дуб., 65. І ў старца душа не пень: хоча хлеба і канапель. А. Ліс, 1971, Шарк. Вар.: Рапан., 46; Добр., Смол., 117. З торбаю трасуся, да нікога не баюся. Сержп., 23. Нашы старцы пайшлі ў танцы. Сержп., 23. Старцы пугі на пугі мянялі ды барышы півалі. А. Ліс, 1963, Міёр. Вар.: Добр., Смол., 117. Старац старца ненавідзіць, а павадыр абодвух. Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24. а) Старац старца не любіць, а хазяін абыдвух. Pietk., 393. Старац старца не знаходзіць, затое павадыр павадыра знаходзіць. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 560 ▶