1653. Жабраку торба не груз, а сяло не пераход. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
1654. Старцу дзярэўня не круг. Добр., Смол., 117.
1655. Старцу міля не наклад. Сержп., 56.
1656. Пашоўшы ў мір, і цестам прымай. Нос., 136; Дуб., 45.
а) У мір пайці, так і цеста ўзяць. Ром., Зап., I, 216.
1657. Тады мы з торбачкамі прыйшлі, калі нічога не найшлі. Mien., 395.
1658. Старац зубоў не мае, а сухары носіць. Сержп., 75.
а) Запас бяды не чыніць і есці не просіць — старац зубоў не мае, а сухары пра тое носіць. Pietk., 400.
б) Старац зубоў не мае, а асушкі збірае. Сержп., 75.
1659. Не весел калека, што торба невяліка. Сержп., 23.
1660. Вялікі вор, ды малы збор. Нос., 13; Дуб., 7.
1661. Торбачка папаўнела — старчык павесялеў. Т. Лапаціно, 1961, Рэч. 13.3.24.
1662. Нашто ў клець іці па муку, калі торба вісіць на круку? У ёй і крупы драныя, і кускі ламаныя. Нос., 91.
1663. У дзеда з торбы не пакарыстаеш. Ляцкий, 48.
1664. Б'юцца за мяшок, а мяшок парожны. Dybow., 6; Fed., 29.
а) Сварацца за мех, а ў мяху няма нічога. Fed., 294.
б) Пасварыліся за мех, а ў мяху нічога. Fed., 183.
в) Паспрачаліся за мех, а ў мяху смех. Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2.
83 👁