1639. Сёрбай, сёрбай — пойдзеш з торбай. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 1640. Не ўмеў шанаваць — ідзі жабраваць. Ляцкий, 31; Сержп., 29. 1641. Убогага (старца) кій корміць. Нос., 166; Сержп., 23, 25. 1642. Астатні кій у старца адоймуць. Сержп., 62. 1643. Старац мядзведніку не таварыш. Нос., 185; Сержп., 59. 1644. Бацька быў сярэдні гаспадар: торбы па баках, а сам пасярэдзіне. Янк. М., 49. 1645. Падупаў — так і прапаў. Добр., Смол., 10. 1646. З торбы не разжывешся. Сержп., 24. 1647. Працягваючы руку, не разбагацееш. Сержп., 24. 1648. Дай, божа, даваць, а не прасіць. Fed., 73. а) Лепш даваць, ніж прасіць. Fed., 74. 1649. Пусціўся Мікіта на валакіту. Нос., 141; Сержп., 26. Вар.: Дуб., 35. 1650. Даў бог Мікіту на валакіту. Fed., 186. 1651. Пусціў бог Мікіту на валакіту, дак трэба валачыцца. К. Кабашнікаў, 1960, Слуцк. 8.1.57. 1652. Старцу сяло не наклад. Нос., 156; Dybow., 189; Шейн, II, 481, Слуцк. п.; Fed., 290; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29; М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29. а) Старцу ў сяле не наклад — як краюшак, дык рад. 1959, Круп. 8.1.42.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁