б) Няхай багач дзівіцца, чым худак жывіцца. Нос., 106; Дуб., 40; Добр., Смол., 5. Вар.: Fed., 18; Pietk, 356.
в) А багаты дзівіцца, чым худоба жывіцца. Бяльк. 169, Мсцісл.
г) Багаты ўбогаму дзівіцца, чым жывіцца. Ром., Зап., 1, 215.
д) Багаты дзівіцца, чым гарушчы жывіцца. Fed., 19; М. Грынблат, 1973, Бабр.
е) Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца. Мін.-Мал., 1970, 158, Уздз. Вар.: Д. Ваўчок, 1966, Лід. 13.10.26.
ж) Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца.— Не дзівіся, багачу, я й за цябе заплачу. Ляцкий, 3. Вар.: Сержп., 16.
1631. Бедны песні пяе, а багаты толькі слухае. Зах., 250.
1632. Не дзівіся худабе: сёння давялося мне, заўтра — табе. Сержп., 21.
а) Не завідуй худабе: дзісь мне, заўтра табе. Ляцкий, 25.
б) Не завідуй худабе, давядзець бог і цябе. Крэмнеў.
в) Не завідуй худабе, няхай бог дасць і табе. Fed., 351.
1633. Не дзіва, згалець кожны можа, а от ты забагацей, дак то будзе дзіва. Сержп., 17.
1634. Далёка воку да боку, а мухі да буха, а бабылю да хазяіна. Добр., Смол., 4.
1635. Некалі бабыль хазяінам быў. Добр., Смол., 4.
1636. Тагды будзеш багат, калі парсюк будзе рагат. Ляцкий, 44.
1637. Хваробы бойся, астрогу сцеражыся, а торбы не цурайся. Янк., Мат., 185, Глуск.
1638. Багата жыві, жабраваць не заракайся. Гильт., 292, Віл. п.
84 👁