1556. Ні гаў, ні каў, ні кукарэку. Янк., Дыял., III, 163, Глуск.
1557. Сем паноў, двое штаноў; хто раней устаў, той штаны ўзяў. М. Грынблат, 1968, Мінск.
1558. Не да пугаўя, а з пугаўя. Шпил., 185.
а) Не на пугаўё, а з пугаўя. Дуб., 42.
1559. Не згрозіш шчупаку морам, а галышу — горам. Сержп., 26.
1560. Голы разбою не баіцца. Czeczot, 108; Tyszk., 422; Шпил., 178; Киркор, 235; Нос., 26; Dybow., 9; Дуб., 16; Pietk., 370; Fed., 112; Сержп., 41.
а) Голаму разбой не страшан. Нос., 26; Сержп., 23.
1561. Голаму разбой не шуміць. Klich, 46.
1562. З голага нічога не возьмеш. Сержп., 185.
а) З голага няма чаго ўзяць. Сержп., 24.
б) Трудно што ўзяць з голага. Fed., 112.
в) З голага, як са святога, — нечага ўзяць. Сержп., 23.
1563. У бяскудлага не пажывішся хахлом. Нос., 166.
1564. Хапіў голага за пазуху. Дуб., Нар., 3.
а) Будзе й голаму за пазуху. Мяц., 118, Слуцк.
1565. У яе за пазухаю вош пішчыць. Сержп., 23.
1566. У яго за душою няма зломанага гроша. Сержп., 25.
1567. У скупкі возьмеш, а ў неткі ніколі. Нос., Слов., 343; Дуб., 65. Вар.: Янк. М., 104.
1568. Багат Цімошка: сабака да кошка. Нос., 6.
1569. Няма нічога, анно набітніцы. Fed., 194.
94 👁