1540. Чым галей, тым смялей. Tyszk., 422; Нос., Слов., 117.
1541. Як бяднее, чалавек вумнее. Сержп., 23.
1542. Хоць небагаты, але зухаваты. В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.26.
1543. Хоць бяздворан, да ўсюдых праворан. Нос., Слов., 19.
1544. Нужда скача, нужда пляшыць, нужда песенькі пяець. Ляцкий, 29.
1545. Абадранцы пайшлі ў танцы, галабокі пайшлі ў скокі. Нос., 117; Сержп., 26.
1546. Не да танцу абадранцу. Нос., 97; Дуб., 38; Fed., 41; В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28.
1547. Рэдкі смехі і пацехі ў бедака. Дуб., 53.
1548. Ліха ў мужчыны, што ні дроў, ні лучыны. Сержп., 25.
1549. Была ў сабакі хата, ды ад дажджу згарэла. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7; Сем.
1550. Той нічога не страціць, хто нічога не мае. Fed., 291.
1551. Пераліўкі — мышыная доля. Нос., Слов., 405.
1552. Ні кала, ні двара. Сержп., 121; Fed., 147; Д. Зальцэвіч, 1965, Радун. 13.10.6.
1553. Ні вала, ні кала. Шпил., 186; Нос., 111; Дуб., 42; Fed., 337.
1554. На ўсё сяло адзін вол і тэй гол. Нос., 89.
1555. Сем сёл, адзін вол. Dybow., 189.
а) Сем сёл, адзін вол і той гол. Czeczot, 113; Нос., 14; Л. Малаш, 1969, Докш. 8.2.22.
99 👁