б) Не кармі, не пой, то не будзеш маць ворага. Pietk., 399. 1462. Чужымі пірагамі добра гасцей частаваць. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. 1463. Госць рэдка бываець, да многа відзіць. Tyszk., 420. а) Госць мала гасцюе, а многа бачыць. Pietk., 371. Вар.: Fed., 113. б) Госць не многа гасцюець, да многа відзіць. Добр., Смол., 20. в) Госць не многа бываець, да многа відаець. Нос., 28. г) Госць рэдка бываець, да шмат відаець. Дуб., 10. Вар.: Шпил., 178. 1464. Госць не многа есць, але многа бачыць. А. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112. 1465. Кошка мыецца — гасцей кажыць. Нос., 68. 1466. Кот мурлыча — гасцей кліча. Ляцкий, 18. 1467. У гаршку вада калышацца — госці будуць. Сержп., 71. 1468. З рук што падае — госць спяшыць. Fed., 266. 1469. Нос свярбіць — гасціны чуе. Fed., 205. 1470. Будзь здароў, будзь здароў — да і з лаўкі далоў. Ляцкий, 5; Сержп., 66. 1471. Госць па абедзе дамоў едзе. Ляцкий, 8; Сержп., 34. 1472. Калі госць, так гасці, а двара не касці: пастаўлю на парог, пакажу сем дарог. Добр., Смол., 21. 1473. Спасіба гэтаму дому, пойдзем к другому. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁