г) Госць першы дзень — золата, другі — серабро, а трэці — медзь, хоць і з двару едзь. Нос., 28.
1448. Рыба і госць на трэці дзень псуюцца. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
1449. На гасценне ёсць цярпенне. Сержп., 34.
1450. Без гасцей нам прасцей. Янк. 373.
1451. Прыхадзі ў госці, кума, калі мяне дома няма. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
1452. Госцю гадзі, ды й сябе глядзі. Сцяшк., 586, Слон.; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
1453. Госцю гадзі, да й сябе не галадзі. Нос., 29; Сержп., 36.
1454. Госць на двор, а бяда на вор. Нос., 28.
а) Госць на двор, і бяда на двор. Нос., 28.
1455. Госць гасцю не рад, а хазяін абаім. Аним., 262.
1456. Госць госця ненавідзіць, а гаспадар абудвых. Гильт., 293, Віл. п.
1457. Любіш гасцяваць — любі і прымаць. Сержп., 35.
1458. Дзякуй таму, хто хлебам корміць, а больш таму, хто хлеб-соль помніць. Сержп., 124. Вар.: Добр., Смол., 14.
1459. Будзем у гасцях, то ў вас, то ў цябе. Fed., 113.
1460. Гасцінца назад не бяруць. Сержп., 123.
1461. Не кармі хлебам — не будзеш мець ворага. Булг., 176.
а) Не паіўшы, не карміўшы, не будзеш ворага імець. Вас., 15.
85 👁