Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
в) Які госць, такая яму чэсць. Fed., 113; М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13329. г) Які госць, такое й снеданне. 1961, Брасл. 13.9.5. 1442. Госця па адзежы сустракаюць, а па розуму праважаюць. Добр., Смол., 20. 1443. Хто спераду — таму мёду чэрап, хто ззаду — жабу. М. Гваздзеу, 1965, Пух. 8.1.102. 1444. Калі да цябе не п'юць, не кажы дзякуй. Аяцкий, 16. а) Калі да цябе не п'юць, то ты не дзякуй. Гилът., 291, Віл. п. б) Да цябе не п'юць, не кажы на здароўе. «Гродн. губ. вед.», 1856, № 21; Pietk., 335. в) Не да цябе здароўкаюць, не кажы на здароўе. Fed., 352. г) Не за цябе п'юць, дык не гавары здароў будзь. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.329. 1445. Не кажы дзякуй, калі цябе не частуюць. Н. Парукау, 1958, Добр. 13.3.29. 1446. У гасцінах за яду астатні прымайся, а першы пераставай. Аяцкий, 48. 1447. Госць першы дзень — злота, другі дзень — срэбра, а на трэці — медзь i дадому едзь. Dybów., 9. а) Першы дзень госць — золата, другі — серабро, трэці — медзь, дамоў едзь. А. Салавей, 1971, Мядз. Вар.: Fed., 113. б) Госць першы дзень — золатка, другі — серабро, трэці — медзь, а чацверты — дамоў едзь. Дразд. в) Першы дзень госць — золата, на другі дзень — серабро, на трэці дзень — медзь, сабірай шмуткі i дамой едзь. /. Сцяпунін, 1968, Дзярж. 82.12. 26. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць
24 👁
 ◀  / 560  ▶