Няпрошанаму гасцю лыжкі нет. М. Грынолат, 1970, Эйшышскі р. ЛітССР 8226. а) Нялюбаму госцю лыжкі няма. Fed., 114. 1431. Паследняму госцю лыжка ў качаргешніку. Fed., 114. а) Апошняму госцю лыжка ў качарэжніку. Янк. М., 26. 1432. Нялюбыя госці — нялюбыя пірагі. Мін.-Мал., 1970, 163, Уздз. a) Нямілага госця i пірагі нямілы. Fed., 114. 1433. Непрыяцелю трэба даць хлеба i солі. Fed., 203. 1434. Госць не ў пору — горш ворага. Piełk., 371. 1435. Не ў час, не ў раз госці. Fed., 114. 1436. Госць не госць, а на калатні досць. Дуб., 11. 1437. Госць як госць, a валакіты досць. Нос, 29; Сцяшк., 586, Слон. а) Які госць, а ўсё суяты досць. Нос, Слов., 732. 1438. То не госць, калі яшчэ душа ёсць. Дуб., Нар., 1. 1439. Чым госць радчэйшы, тым мілейшы. Fed., 113. а) Чым госці радзейшы, тым даражэйшы. Сцяшк., 616, Слон. 1440. Ліхая сіла гасцей узнасіла. Сержп., 71. 1441. Які госць, такі i гасцінец. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.329. а) Які госць, такая i пачостка. Сержп., 36. б) Які госць, такое й частаванне. Ляцкий
Дадатковыя словы
грынблат
15 👁