в) Які госць, такая яму чэсць. Fed., 113; М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. г) Які госць, такое й снеданне. 1961, Брасл. 13.9.5. 1442. Госця па адзежы сустракаюць, а па розуму праважаюць. Добр., Смол., 20. 1443. Хто спераду — таму мёду чэрап, хто ззаду — жабу. М. Гваздзёў, 1965, Пух. 8.1.102. 1444. Калі да цябе не п'юць, не кажы дзякуй. Ляцкий, 16. а) Калі да цябе не п'юць, то ты не дзякуй. Гильт., 291, Віл. п. б) Да цябе не п'юць, не кажы на здароўе. «Гродн. губ. вед.», 1856, № 21; Pietk., 335. в) Не да цябе здароўкаюць, не кажы на здароўе. Fed., 352. г) Не за цябе п'юць, дык не гавары здароў будзь. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1445. Не кажы дзякуй, калі цябе не частуюць. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. 1446. У гасцінах за яду астатні прымайся, а першы пераставай. Ляцкий, 48. 1447. Госць першы дзень — злота, другі дзень — срэбра, а на трэці — медзь і дадому едзь. Dybow., 9. а) Першы дзень госць — золата, другі — серабро, трэці — медзь, дамоў едзь. Л. Салавей, 1971, Мядз. Вар.: Fed., 113. б) Госць першы дзень — золатка, другі — серабро, трэці — медзь, а чацверты — дамоў едзь. Дразд. в) Першы дзень госць — золата, на другі дзень — серабро, на трэці дзень — медзь, сабірай шмуткі і дамой едзь. І. Сцяпунін, 1968, Дзярж. 8.2.12.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁