1377. Дзе каша і аладкі, там будзе і грамадка. Дуб., 17; Ляцкий, 7.
1378. Дзе з малаком каша, там міласць ваша, а й дзе ж пуга з вузлом, туды і нас з гузном. Дуб., 13.
1379. Дзе гам, і я там. Fed., 102.
1380. Дзе сабака гам, то і я там. Fed., 268.
1381. Які дзень, такі і пажытак. Крэмнеў.
1382. Тагды госць бывай у мяне, калі поўна ў гумне. Нос., 162.
1383. Быў кус, да гасця не было; прышоў госць — куса няма. Нос., 10.
1384. Саўка ў кут, калі госці тут. Ляцкий, 39; Сержп., 36.
1385. Дзе кісель, там і сеў, дзе піры, там і лёг. Л. Стаўратовіч, 1957, Рэч. 13.3.29.
1386. Добры госць, ды ў сераду трапіўся. Piełk., 321.
а) Добрыя госці, ды ў сераду завіталі. Ігнат.
1387. І любаму гасцю пятніца бывае. Рапан., 235.
1388. У вялікім посце не хадзі ў госці, бо нечым частаваць. Fed., 241.
1389. Няхай ён будзе пастол, а ты яго цясні за стол. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
1390. Мілага госця частуюць летам мёдам, а зімою малаком. Fed., 113.
а) Любага госця вясною частуюць мядком, а восенню малачком. Нос., 75; Дуб., 32.
88 👁