1308. Госцю трэба дараваць, а гаспадару прамаўчаць. Сцяшк., 586, Іў.; Янк. М., 142.
1309. Ішоў да нас, а пашоў да вас. Fed., 211.
1310. Не чуць, дзе ў поле ідуць, але чуць, дзе гарэлку п'юць. Ляцкий, 29.
1311. Там яго падмазкаю накармілі, затым туды і цягне. Сержп., 91.
1312. К нам прыхадзіце — нам прынасіце, мы прыдзем — дайце. Добр., Смол., 108.
1313. У госці ідзіце і сваё нясіце. М. Грынблат, 1974, Лаг.
1314. Твае госці — ты й частуй. Ляцкий, 45; Сержп., 3.
1315. Няма на поду, то дай чорт ходу. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.
1316. Любый госць здалеку харош. Добр., Смол., 20.
1317. Чым багат, тым і рад. Dybow., 7; Fed., 256.
а) Чым багаты, тым і рады. А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29.
1318. Чым хата багата, тым рада. Tyszk., 431; Czeczot, 108; Нос., 183; Dybow., 7; Piełk., 313; Fed., 56; А. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112.
1319. Чым маю, тым прымаю. Fed., 250.
а) Чым маю, тым і ўгашчаю. Piełk., 396.
1320. Чым багата, тым і рада, а што маю, тым прымаю. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
1321. Багаты чы будзем, а галодны не будзем. Czeczot, 106. Вар.: Шпил., 175; Нос., 7.
97 👁