Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Госці ў хату — свінні рады. Г. Цітовіч, 1971, Рэч. 1296. Хоць я не багат, а з гасцей рад. Fed., 113. 1297. Прынясі, божа, гасця, то i гаспадар пажывіцца. Czeczot, 113; Мальч., № 42; Ляцкий, 36. а) Дай, божа, гасця — i гаспадар пажывіцца. «Зорка». б) Даў бог госці — гаспадар пажывіўся. Dybów., 8. в) Пры [мілым] госцю i гаспадар пажывіцца. Tyszk., 431; Dybów., 188; Pietk., 371. 1298. Госці пазваны i пасцелі пасланы. Ахрым., 26. 1299. Пакуль пірагі не спякліся, гасцей зваць не суліся. Ляцкии, 32. 1300. Хлеба-солі не жалей: добраму для дабросці, а злому — для злосці. Шейн, II, 483, Ігум. п. Вар.: Fed., 52. 1301. Прысядзь, госць будзеш. Нос, 138; Дуб., 57. а) Сядзь у нас удома, госць будзеш. Fed., 274. 1302. Цесна сядзець, ды добра глядзець. Сержп., 134. 1303. Сядзь, дарожай не заплаціш. Fed., 274. 1304. Сядзьма на калодзе, пагаворым аб прыгодзе. Сержп., 133. 1305. Не пастаяўшы ля napora, не сядзеш за сталом. Pietk., 334. а) Не пастаяўшы ў парозе, не сядзеш на куце. Добр., Смол. 15. 1306. Сесці, абы блін з'есці, а не вечна. Сержп., 28. 1307. Не бойся госця сядзячага, а бойся стаячага. С. Цярохін, 1973, Саліг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, ляцкйй
19 👁
 ◀  / 560  ▶