Госцю трэба дараваць, а гаспадару прамаўчаць. Сцяшк., 586, Іў.; Янк. М., 142. 1309. Ішоў да нас, a пашоў да вас. Fed., 211. 1310. Не чуць, дзе ў поле ідуць, але чуць, дзе гарэлку п'юць. Ляцкий, 29. 1311. Там яго падмазкаю накармілі, затым туды i цягне. Сержп., 91. 1312. К нам прыхадзіце — нам прынасіце, мы прыдзем — дайце. Добр., Смол., 108. 1313. У госці ідзіце i сваё нясіце. М. Грынолат, 1974, Лаг. 1314. Твае госці — ты й частуй. Ляцкий, 45; Сержп., 3. 1315. Няма на поду, то дай чорт ходу. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. 1316. Любый госць здалеку харош. Добр., Смол., 20. 1317. Чым багат, тым i рад. Dybów., 7; Fed., 256. а) Чым багаты, тым i рады. А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29. 1318. Чым хата багата, тым рада. Tyszk.. 431; Czeczot, 108; Hoc, 183; Dybów., 7; Piełk., 313; Fed., 56; A. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112. 1319. Чым маю, тым прымаю. Fed., 250. а) Чым маю, тым i ўгашчаю. Piełk., 396. 1320. Чым багата, тым i рада, а што маю, тым прымаю. Т. Багдэевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. 1321. Багаты чы будзем, а галодны не будзем. Czeczot, 106. Вар.: Шпил., 175; Нос
Дадатковыя словы
грынблат, пюць
13 👁