1279. Дай пакой рэчы такой: то суседская справа. Fed., 212.
1280. Дзе забор, так і раздор. Сах.
1281. Ведае сусед, як хто ідзе ўпрысед. Ляцкий, 6.
1282. Харошы чалавек у хату заходзіць, а ліхі ў вакно заглядае. М. Грынблат, 1973, Асін. 8.73.65.
1283. Не хапайся з суседскай ласкай, калі не трэба. Ляцкий, 28.
1284. У суседстве жывучы, не прыдзеш мукі, дык прыдзеш попелу. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26.
1285. Дастанеш ты ў іх, суседзей, лёду. Добр., Смол., 114.
1286. Такі сусед добры, калі кашэль поўны. Ляцкий, 44.
1287. Абдуры суседа, пакуль ён цябе не абдурыў. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1288. У суседа розуму не пазычыш. Ахрым., 56.
1289. Хата гасцямі багата. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1290. Хата багата, а гасцей малавата. 1961, Калінк. 13.9.5.
1291. Пашлі, бог, гасцей часцей. Сержп., 85. Вар.: Добр., Смол., 20.
1292. Паздароў, божа, гасцей, штоб ездзілі часцей. Крэмнеў.
1293. Пашлі, бог, гасцей — і хазяін будзе свяцей, Л. Стаўровіч, 1957, Рэч. 13.3.29.
1294. Госць у дом, бог у дом. Czeczot, 108; Шпил., 178; Дуб., Нар., 1.
119 👁