1268. Няхай бы яшчэ гаварылі, каб суседзі былі. Ляцкий, 28. 1269. Не даўшы — не сусед, а даўшы — сабе нет. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26. а) Не дай — не сусед, дай — сабе нет. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.2; Мат., 175; Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11; А. Гурскі, 1971, Паст. 8.2.46. 1270. Суседу ўгадзі — сабе абгаладзі. Piełk., 394. 1271. Пусці суседа ў хату, то сам выбірайся з хаты. Piełk., 394. а) Пусці падсуседа ў хату, а сам з хаты. Сержп., 125. б) Падсусед на парог, а сам за парог. Сержп., 125. 1272. Не выкурыш з хаты падсуседа. Сержп., 125. а) Падсуседа і дымам не выкурыш. Сержп., 125. б) Падсуседа не выкінеш. Сержп., 125. в) Падсуседа і вадою не выжывеш. Сержп., 125. 1273. Бадай, ніхто добры не сядзеў у чужой хаце. Fed., 50. а) Бадай, ніхто добры ў чужом кутку не сядзеў. Fed., 159. 1274. Маеш прыняць у хату падсуседку, то лепш барану на том месцы пастаў. Fed., 209. а) Хто мае суседку ў хату пусціць, то няхай лепей борану на том месцы паставіць. Fed., 294. 1275. Не карай цябе, божа, нічым, анно суседам і другам ліхім. Fed., 294. 1276. Ні ў горадзе парука, ні ў дарозе таварыш, ні ў дзярэўні сусед. Ром., Зап., III, 227. 1277. У суседстве жывучы, усяка здараецца. Дуб., 65. Вар.: Нос., Слов., 624. 1278. Суседская справа — пасварыцца і памірыцца. Сержп., 186.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁