1253. Пагожанага прыяцеля хужы бойся, чым непрыяцеля. Нос., 129. 1254. Дружыць дружы, да камень за пазухаю дзяржы. Нос., 57; Сержп., 59. а) Таварыша вадзі — камень за пазухаю насі. Добр., Смол., 32. 1255. Вораг горамі качаець. Ром., Зап., I, 216. 1256. За свой хлеб сабе ворага нажыў. Fed., 54. 1257. Каб чаго добрага, а ворагаў будзе. Сержп., 29. 1258. Бог і то непрыяцеляў мае. Fed., 203. 1259. У суседстве жыць — адзін другому служыць. Сержп., 186. 1260. Не купі двара, а купі суседа. Ром., Зап., III, 224; Сержп., 186. 1261. Добры сусед, як сытны абед. Сержп., 186. 1262. Добра, як сусед блізка і пералаз нізка. Fed., 293. 1263. Блізкі сусед лепш дальняй радні. Сержп., 186. а) Лепш блізкі сусед, чым далёкі родзіч. Л. Царанкоў, 1960, Пруж. 13.9.2. 1264. Без брата пражывеш, а без суседа не ймеш. Сержп., 186. 1265. Не мяняй бліжняга суседа на дальняга роднага брата: к брату дальняму не пабягіш, када табе што нужна, а к бліжняму суседу. Добр., Смол., 114. 1266. І дружба, і забава — суседская справа. Сержп., 186. 1267. Бліжняга суседа пасадзі ўпярод усіх. Добр., Смол., 114.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
141 👁