1137. Не сонца: усім не ўгрэеш. Добр., Смол., 112. 1138. Яшчэ той не радзіўся, каб усяму свету дагадзіў. Fed., 74. 1139. На ўсякае чханне не наздароўкаешся. Fed., 14. 1140. Кожан аб сабе дбае. Fed., 77, 270. 1141. Кажды ў свой нос дзмець. Нос., 59. 1142. Усякая зязюлька пра сваё кукуе. Ляцкий, 51. 1143. Кажан сам сабе прыяцель. Fed., 249. 1144. Усякі сабе харошы. Ром., Зап., I, 216. 1145. Жаль цябе, да не так, як сябе. Нос., 41; Fed., 363; Дуб., 40. а) Шкода мне цябе, але горш самому сабе. Fed., 209. 1146. Люблю цябе, да не так, як сябе. Нос., 75. 1147. Кажнаму свая бяда ў галаве. Fed., 27. 1148. Кажды мае сваю нуду. Fed., 206. 1149. Усякаму сваё шкода. Fed., 295. 1150. Свая кашуля бліжэй к целу. Ляцкий, 40; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3. а) Свая сарочка бліжэй да цела. М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29. б) Свая рубашка бліжы к целу. Г. Румоўская, 1965, Пліс. 13.10.40. 1151. Кажнаму сваё мілейша. Fed., 295.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁