Многа паслугачых, да мала памагачых. Нос., 78.
На гатовае памагачоў шмат. Сержп., 137.
Не так веле помачы, як немачы. Fed., 240.
а) Больш немачы, як помачы. Fed., 230.
Дурная помач хужы немачы. Нос., 38.
Не памагае, толькі чмуціць. Сержп., 90.
Ніхто не здзене і лепшага не дасць. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Услугу ўсе прымаюць, да часта яе забываюць. Нос., 169.
Пажыві для людзей — пажывуць і для цябе. Ахрым., 46.
Як ты да людзей, так і людзі да цябе. Бяльк., 508, Мсцісл.
а) Як мы да людзей, так людзі да нас. Fed., 62.
б) Як ты людзям, так людзі табе. Шейн, ІІ, 483, Слуцк. п.; Fed., 62; У. Іваноў, 1958, Мінск.
в) Як ён к народу, так і народ да яго. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Як гукнеш, так і адгукнуць. Dybow., 184.
Удар аб стол — нажычкі адгукнуцца. Дуб., Нар., 1.
Як людзі, так і мы. Сержп., 39; Fed., 62.
Што людзям, то і нам. Добр., Смол., 119; Сержп., 11; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
Што міру, тое й бабінаму сыну. Tyszk., 427; Нос., 189; Сержп., 39, 58; Добр., Смол., 119; Fed., 108; Pietk., 330; А. Фядосік, 1961, Капатк. 8.1.73.
90 👁