1056. Свет не без добрых людзей. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29; В. Бондар, 1967, Мін. 13.10.24.
1057. Каб не добрыя людзі, так бы загінуў. Сержп., 139.
1058. Дзесяць аднаго спамогуць, а адзін дзесяцёх не спаможа, а сам сябе згубіць. Fed., 6.
а) Адзін дзесяцёх не спаможа, барджэй згіне. Fed., 6.
1059. Спагадай свет трымаецца. Сем.
1060. З міру па нітцы, то голаму рубашка. Fed., 188.
а) З міру па нітцы — голаму сарочка. Piełk., 330, Дразд.
б) З міру па нітцы, а голаму кашуля. А. Бізук, 1965, Шчуч. 13.10.1; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
в) З усіх па нітцы, а голаму — кашуля. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.5.
1061. Кала грамады аднаму пажывіцца можна. Fed., 114.
1062. Радасць ёсць — весяліцца трэба. гора ёсць — памагаць трэба. В. Калюк, 1965, Дзятл. 13.10.6.
1063. Колькі мог, столькі дапамог. Fed., 75.
1064. Сколькі магу, столькі памагу; сколькі не магу, столькі не памагу. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1065. Не можаш памагчы, так лепей памаўчы. Нос., 100. Вар.: Дуб., 39; Fed., 215; Г. Ляшчынская, 1953, Пол. 13.10.40.
1066. Жаласнікаў многа, ды памагчы нікога. Сержп., 138.
а) Жалабнікаў шмат, ды памоцнікаў мала. Дуб., 20.
б) Бедавальнікаў многа, а ратавальнікаў мала. Fed., 28.
1067. Як чужыя жалкуюць, людзі не чуюць. Сержп., 62.
93 👁