1025. Прамеж людзей і ён чалавек. Дуб., 45.
1026. Конь да каня, маладзец да малайца. Ром., Зап., III, 222.
1027. З галавою не жыць, а з добрымі людзьмі. Крэмнеў.
1028. Хоць ззаду, абы ў тую стаду. Сцяшк., 613, Маст.
1029. У людзях — радуйся, сэрца, а дома — не ругай мяне, маці. Ром., Зап., I, 216.
1030. Трэба з людзьмі жыць, не ўсё людзям шкодзіць. Ляцкий, 46.
1031. На людзях і смерць красна. Ром., Зап., III, 226.
а) На міру і смерць красна. Нос., 86; Pietk., 346.
1032. Як трывога, то і бягуць адзін да аднога. Янк., Дыял., III, 171, Глуск.
1033. Праз людзі выходзяць на людзі. Fed., 63.
1034. Што ў людзях вядзецца, то і ў нас не мінецца. Ром., Зап., III, 236.
1035. У лесе людзі дзічаюць, а ў людзях людняюць. Fed., 64.
1036. Наўчаць людзі, як засцегаці грудзі. Гильт., 291, Пруж. п.
1037. Знаемся ў дому, знаймася і ў людзях. Нос., Слов., 215.
1038. Там добра рада, дзе шчыра парада. Fed., 256.
1039. Рада з людзьмі ніколі не шкодзіць. Ляцкий, 37.
1040. Адна рада хараша, а дзве лепшы. Нос., 119; Дуб., 2.
а) Адна рада хараша, дзве, тры — луччы. Добр., Смол., 106.
87 👁