ГРАМАДА. КАЛЕКТЫВІЗМ. ІНДЫВІДУАЛІЗМ 1012. Грамада — вялікі чалавек. Сержп., 39; Fed., 114; Pietk., 371; Сцяшк., 586, Гродз. 1013. Моцны статак чарадою, а людзі грамадою. Сержп., 39. 1014. Што грамада скажа — і пан не паможа. Янк., 66. 1015. У грамадзе і рай і мука. Fed., 114. 1016. Людзі без людзей быць не могуць. Fed., 69. 1017. Без людзей не быць. Fed., 61. 1018. Свет вялік, а ў свеце людзі. Нос., 147. 1019. Ідзе грамада, і я туда. Сцяшк., 594, Іў. 1020. Людзі людзям патрэбныя. Fed., 63. 1021. Што блюдзём, то людзём. Нос., 187; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2. 1022. Як мір — так і брацця. Добр., Смол., 119. 1023. Ідзі з людзьмі, то не згубішся. Янк., 85. 1024. Аўдзей усё меж людзей. Нос., I. Вар.: Сержп., 68. а) Аўдзей бардзей паміж людзей. Сержп., 67.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁