а) Па тры дзенежкі на дзень: куды хочаш, туды й дзень. Ром., Бел., І, 307.
997. Што заробім, то й праробім. Ром., Бел., І, 314; Ляцкий, 60; Сержп., 25.
а) Што зарабіў, то й прарабіў. Fed., 350; Сержп., 24.
б) Што зарабіў, тое і сцерабіў. Д. Ваўчок, 1966, Вор. 13.10.26.
в) Што заслужыў, тое пражыў. Сержп., 24.
998. Іван зарабіў, Іван прарабіў. Ляцкий, 14.
а) Іван зарабіў, Іван з'еў. Tyszk., 437; Pietk., 322.
б) Іван зарабіў, Іван сцерабіў. Dybow., 10; Pietk., 322.
в) Іван пажаў, Іван і пажраў. Сержп., 50.
г) Хама зарабіла, Хама з'ела. Fed., 49.
д) Хвацько харчаваў: што зарабіў, то й аддаў. Сержп., 17.
999. Ні зарабіў, ні прарабіў. Ляцкий, 25; Сержп., 49.
1000. Даюць на кусок хлеба і болей не трэба. В. Скідан, 1970, Астр. 8.2.32.
1001. Як з гангуркі руды не вымыеш, так з хазяіна праўды не вызнаеш. Т. Кучарава, 1967, Ветк. 13.3.29.
1002. Хлеб-соль кушай, а хазяіна слушай. Нос., 172.
1003. Ён нашаю крыўдаю не забагацее, а мы не зубожым. Fed., 155.
1004. У хвост за каждым глядзець трэба. Нос., 169.
1005. Дзе прыглянікаў многа, там поспеху мала. Нос., 23.
1006. Хамут не дуга, я табе не слуга. Dybow., 192.
а) Няхай табе ў бок дуга, а я табе не слуга. Сержп., 9.
85 👁