943. Дарма і ў шыю не б'юць. Сах.
944. Дарма і кнутам не сякуць. Аним., 263.
945. Дзякуй, не дзякуй, а заплаціць мусіш. Fed., 90.
946. Дарма з дароў плаціць. Fed., 236.
947. Што зробіць, паночку: задарма з дару і трэба грошы класці. Fed., 75.
948. Слузе хоць з калена вылamі, а заплаці. Fed., 283.
949. Круці, не круці, а што трэба заплаці. В. Бондар, 1967, Мінск 13.10.24; Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
а) Скачы, не скачы, а грошы тарачы. Сержп., 127.
950. Танцуй, не танцуй, а музыцы грошы аддай. Ляцкий, 44.
951. Альбо іграй, альбо грошы аддай. Нос., 2. Вар.: Fed., 114; Pietk., 321; Бяльк., 139, Мсцісл.
952. Годзі на адзін грош танцаваць. Fed., 310.
953. Абдзень, напой, накармі, тады і работы пытай. Аним., 261.
954. Як не маеш пабразгачоў, дык няма і паслугачоў, а як маеш пабразгачы, тады будуць і паслугачы. Мін.-Мал., 1970, 170.
955. Былі б пабразкачыя, а паслугачыя будуць. Нос., 11.
а) Былі б пабразгачыя, а паслугачыя заўсёды знайдуцца. Дуб., 6.
956. На карчы патрэбны добрыя харчы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
957. Нам трэба грошы і прадукт харошы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
85 👁