Хораша ў найме, ды не дай божа мне. Ром., Бел., І, 312, І. Сувалаў, 1958, Чач. 13.3.29.
а) Добра ў найме, няхай людзям, а не мне. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
Добра ў найме, але не мне. Л. Малаш, 1973, Докш.
Дружба дружбаю, а служба службаю. Нос., 37; Fed., 82; Сержп., 59; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1.; М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29.
Службу саслужы, а аб дружбе не тужы. Ляцкий, 42.
То не слуга, што выбудзе там, дзе добра, але то, што выбудзе там, дзе кепска. Fed., 283.
Гнісь, не гнісь, а ў аглоблі станавісь. Дуб., Нар., 1.
Нашы слугі пагнуліся ў дугі. Нос., 91.
Чужая праца бокам вылазіць. Fed., 242.
Каб служба была добра, то пакуль бедны дашоў бы, то багаты даехаў бы. Fed., 283.
Службу справіў — і гуляй. Ляцкий, 42.
Служба службе не роўна. Fed., 283.
Слуга слузе не роўна. Fed., 283.
Служыў да вуса, паслужы ўжо і да сівой барады. Нос., 151.
Чый хлеб ем, таму песні спяваю. Fed., 53.
На чыім вазку еду, таму і песенку спяваю. Шпил., 185; Dybow., 184. Вар.: Ром., Мат., 85; А. Ліс, 1968, Смарг.; Сцяшк., 600, Воран.
80 👁