Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Катораю ракою плыць, той i песеньку пець. Ром., Зап., III, 222. 915. На таго брашы, чый хлеб ясі. Ляцкий, 24; Ром., Бел., I, 302; Fed., 42; Pietk., 359. 916. Наняўся брахаць, то брашы. Fed., 42. 917. Міла-няміла, вязі, кабыла. Ляцкий, 21. 918. Чужы хлеб — гасцінец. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. 919. Смачна кашка, ды зарабіць цяжка. Сем. 920. Ужо сербануў дворнай пахлёбкі. Fed., 90. 921. Лепей з ва$чсом у лесе стрэцца, як на панскай печы грэцца. Рапан., 26. 922. Разжывемся, як у пастухі наймемся. Ром., Бел., I, 308. а) Разжывемся, як у пастухі наймёмся; будзем багаты, усе нам будуць вінаваты. Дуб., Нар., 1. 923. Як разжывемся, то ў пастухі наймемся. Сержп., 50; Fed., 260; Pietk., 339. 924. Хата Пастухова не крыта. Махнач, 24. 925. Абы рукі, то служба будзе. Fed., 264; Т. Багдзевіч, /965, Шчуч. 13.10.6. 926. Была б галава, a шолудзі будуць. Нос, 10. 927. Не месца галавы шукае, але галава месца. Fed., 185. 928. Сягоння тут, а заутра ў сабачы кут. Pietk
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 560  ▶