852. Свой суд кароткі. Сержп., 185.
853. Самасуд — не суд. Сержп., 185.
854. Судзі мяне губернскі, а не баба дзеравенска. Добр., Смол., 118.
855. Насіў воўк, паняслі і воўка. Tyszk., 425; Шпил., 185; Шейн, II, 439; Dybow., 13; Fed., 339; Pietk., 351.
а) Валачыў воўк авец (гавечкі), павалаклі (павалакуць) і воўка. Нос., 15. Вар.: Fed., 339.
б) Лавіў воўк, злавілі і воўка. Fed., 339.
в) Браў воўк, узялі воўка. Fed., 339.
г) Пацягаў воўк, пацягнулі і воўка. Янк. М., 68.
д) Браў воўк за ногі, узяло воўка за рогі. Fed., 339.
е) Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка. М. Грынблат, 1969, Смал.
856. На воўка памоўка, а мядзведзь ні пры чым. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
а) На воўка памоўка, а паела рыбу лісічка. Ром., Бел., I, 301; Ляцкий, 22.
б) На воўка памоўка, а мядзведзь цішком. Ляцкий, 22. Вар.: Fed., 340, 182; Pietk., 351.
в) На воўка памоўка, а мядзведзь з-пад налуску [бярэ]. Аним., 263; Нос., 83.
г) На воўка памоўка, а зайцы кабылу з'елі. Fed., 340.
857. Колькі вяровачкі не віцца, канец будзець. Мяц., 98, Арш.
858. Па нітачцы дойдзеш да клубочка. Mien., 395.
а) Па нітачцы клубочак знаходзяць. «Звязда», 8 лютага 1963 г.
859. Знайшоў нітку, знойдзеш і клубок. І. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49.
96 👁