Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Пан i тады праў, як сведак чорт маў. Янк., 70. 837. Што яму законы, калі суддзя знаёмы? Янк., 71. а) Які тут закон, калі суддзя знаком? Рапан., 36. 838. Прычапіся к багатаму — адкупіцца. Нос., 139; Дуб., 45. 839. Багаты выкупіцца, а бедны выпрасіцца. Fed., 19. 840. Багачу красць, а беднаму бажыцца. Добр., Смол., 5. 841. Багачу красць, а худаку атвячаць. Добр., Смол., 12. 842. Не судзіся з багатым, a судзіся з справядлівым. Гилът., 288, Дзісен. п. 843. Добра з тым судзіцца, хто бога баіцца. Fed., 293. 844. Кабыла з ваўком цягалася — хвост ды грыўка асталася. Ром., Бел., I, 299. а) Каза з ваўком цягалася — ножкі ды рожкі засталіся. Ахрым., 15. 845. Чыя сіла, таго i праўда. Fed., 277. 846. Умесце мёд-гарэлку піў, умесце i сведкай быў. Аяцкий, 49. 847. Сведцы вочы колюць (пякуць). Fed., 307. 848. На суд паставіў за сябе брахунца. Сержп., 13. 849. Сусед пазнаў, што злодзей украў. Mien., 396. 850. Даказчыку першая чарка i першая палка. Сержп., 185 851. Бог любіць праведніка, a гаспадзін любіць ябедніка. Ром., Зап, I
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 560  ▶