823. За курыцу судзішся, а гуся пад пахаю нясі. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29. 824. Суд за праўдаю не ідзе, а за падмазкаю. Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6. Вар.: Fed., 293. 825. Хоць правае дзела, а ў кішэні засвярбела. Сержп., 185. 826. Суддзя не чакае свечкі, а мяшка. Янк., 70. 827. У судзе і з беднага чакаюць. Янк., 71. 828. Б'юць да і дзякаваць кажуць. Ляцкий, 5. 829. Аднаму чорту не ўгадзі, то ўсе к чорту глядзяць. Нос., 119. 830. Больш заходу, як карысці. Fed., 346. 831. Міра — двару сціра. Добр., Смол., 118. 832. З моцным не бися, а з багатым не судзіся. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29. а) З дужым лепш не бароцца, а з багатым не судзіцца. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. б) З дужым не барыся, а з багатым не судзіся. 1961, Брасл. 13.9.5. в) З сільным не барыся, з багатым не цяжыся, з мудрым не браніся. Ром., Зап., III, 230. 833. Дужы і багаты — не вінаваты. Г. Шымко, 1967, Наваг р. 13.10.21. 834. Хто дужэй, тэй пружэй. Нос., 176. Вар.: Нос., Слов., 148. а) Хто дужшы, той лепшы. Fed., 89; А. Ліс, 1974, Смарг. Вар.: Л. Салавей, 1969, Мядз. 835. У судзе багаты рэдка вінаваты. І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁