СУД. ЗАКОНЫ. ТУРМА 766. Лепш утапіцца, чым судзіцца. Сержп., 185. 767. Лепш сваім паступіцца, чым судзіцца. Сержп., 185. 768. Не давай, божа, лячыцца ды судзіцца. Сержп., 185. 769. З суда, як з пруда,— сухі не выйдзеш. Ахрым., 14; Янк. М., 45. 770. Як пачнецца цяганіна—не раз упрэе чупрына. Сержп., 185. 771. Стаў па судах цягацца — прыдзецца за торбу ўзяцца. Сержп., 185. 772. Хто судзіцца, той нудзіцца. Сержп., 185. 773. На суд не просяць, а суд завядзеш — не бросяць. Добр., Смол., 118. 774. Суды весці —- не лапці плесці. Сержп., 185. 775. Па судзе то другое будзе. Ляцкий, 34. 776. За правінку чэшуць спінку. Нос., 46. 777. Які паступак, такая й пакута. Нос., Слов., 460. 778. Чыя віна, таго кара. Fed., 333. 779. Чый грэх, таго й атвет. Крэмнеў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁