Кала вады ўмочышся, а кала мукі абёлішся. Fed., 325. а) Кала мукі ходзячы, апылішся. кала вады памочышсч. Fed., 190. б) Ходзячы каля мукі, запылішся. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 759. Хто кала чаго ходзіць, мусіць у то ўмарацца. Нос, 176. а) Кала чаго ходзіш, у тое i абробішся. Мін.-Мал., 1970, 161, Уздз. 760. Адзін чорт да й тэй умазаўся. Нос, Слов., 658. 761. Як рука ў муку, то вырачка за руку. Т. Багдзевін, 1965. Шчуч. 13.10.6. 762. Хто аглядаў, той аблізаў. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. 763. Хто часныку не есць, у тзго з губы смярдзець не будзе. Fed., 65. а) Хто не еў часныку, той смярдзець не будзе. Fed., 65. б) Хто часнаку не еў, таго душа не ваняець. Tyszk., 417. в) Чыя душа часнаку не ела, то й пахнуць не будзець. Нос, 183. г) Як ба душа не ела часнаку, не пахла б. Добр., Смол., 13. 764. Гдзе пакатаецца скацінка, там астанецца шарсцінка. AHUM., 262; Шейн, II, 474. 765. На пах i пчолы ляцяць. Г. Яцэвіч, 1965, Мает
10 👁