747. Не падмажаш — не паедзеш. Нос., 101; Бяльк., 305, Краснап. а) Не мазаўшы, не паедзеш. Fed., 181. б) Не падмасліўшы, не паедзеш. Дуб., 42. 748. Як памажаш, так і паедзеш. Шейн, II, 483, Ігум. п. а) Як пашмаруеш, так і паедзеш. Fed., 323. 749. Непамазаныя калёсы скрыпяць. Ром., Зап., III, 225. а) Нямазаныя калёсы заўсёды пішчаць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. б) Нямазаныя калёсы далёка чутны. Г. Юрчанка, 1975, Мсцісл. 750. Без падмазкі блін не адстанець. Сах. 751. Як падмасціць ды падмасліць, дык і дадуць. Сержп., 125. 752. Сухая ложка рот дзярэць. Нос., 157; Ром., Зап., III, 231; В. Таранка, 1965, Скід. 13.10.1. 753. Сухі гарох да сцяны не ліпне. Сцяшк., 609, Воран. 754. Падмазваць — і сябе замазваць. Янк., 34. 755. За акцыдэнцыю бываець ліска без хваста. Нос., Слов., 4. 756. Каля вады ходзячы, умочышся. Tyszk., 422; Нос., 66; Dybow., 11; Дуб., 27; В. Калюк, 1965, Навагр. 13.10.6. а) Каля вады хадзіўшы, памочышся. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 757. Каля вады памочышся, кала дабра пажывішся. Fed., 325. а) Хадзіўшы ля вады, абмочышся, а ля дабра пажывішся. Pietk., 349.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁