711. Была б балота — чарцей многа будзець. Добр., Смол., 132.
а) Абы балота, то чорт будзе. Fed., 21. Вар.: Сержп., 77.
б) Абы балота, чорт найдзецца. Pietk., 310.
в) Дзе балота, туды й чорт. Шпил., 177.
712. Быў бы куст, а варона знайдзецца. Мін.-Мал., 1970, 158. Пух.
713. Вялікага балота кулік. Mien., 396; Ляцкий, 13; Pietk., 375.
а) Гэта кулік вялікага балота. Tyszk., 425; Шейн, II, 475.
714. Кажды кулік на сваём балоце вялік. Dybow., 12; Дуб., 26.
715. Кулік куліка відзіць здаляка. Нос., 70.
716. Грач грачу не дзярэ ачу. Fed., 97.
а) Драч драчу не дзярэ ачу. Fed., 81.
717. Воран ворану вока не клюець. Нос., 16.
а) Воран ворану глаза не выклюнець, а хаця і выклюнець, ды не выташчыць. Ром., Зап., I, 215.
718. Крук крука за чуб не бярэць. Шпил., 183.
719. Воўк воўка нідзе яшчэ не з'еў. В Санько, 1969, Слуцк.
720. Яго званіца вышэй — з яе далей відаць. Л. Царанкоў, 1960, Брэсц. 13.9.2.
721. Чым менш блыха, тым горш дапякае. Fed., 32.
а) Чым меней блыха, тым мацней кусае. І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21.
722. Малы жук, а вялік гук. Сержп., 56; Дуб., 34.
89 👁