г) Каб свінні рогі, не саступіла б з дарогі. Крапіва, 250. Вар.: Fed., 308.
д) Дай свінні рогі, то не будзе дарогі. В. Ківель, 1967. Нясв. 13.10.21.
702. Давялося свінні на неба зірнуць. Сержп., 132.
703. Новы гаспадар — і новы парадак. Г. Яцэвіч, 1965, Маст. 13.10.5.
704. Новая мятла і па-новаму мяце. Г. Яцэвіч, 1965, Маст. 13.10.5.
а) Новая мятла па-свойму мяце. А. Махнач, 1952, Уздз.
705. Новая мятла чыста мяце. Pietk., 330.
а) Новы венік чыста мяце. Ляцкий, 29.
706. Святое месца не будзець пуста. Нос., 148.
а) Свята месца пуста не бывае. Л. Царанкоў, 1961, Мінск 13.9.2.
707. Апанавалі чэрці святое месца. Нос., 120.
708. Як бог у Адэсе, на цёплым месце. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
709. Балота без чорта не будзе. Dybow., 5. Вар.: Сержп., 76; Добр., Смол., 132; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3; Т. Сайкоўская, 1965, Ашм. 13.10.6.
а) Балота без чорта, а чорт без балота не будзе. Fed., 21, 66; Pietk., 310.
б) Чорт без балота не будзець, а балота без чорта. Tyszk., 414; Dybow., 191.
в) Балота не бываець без чорта. Нос., 7; Fed., 21.
г) Балота без чарцей не жыве. Fed., 21. Вар.: Дразд.
710. На кожнае балота чорт знайдзецца. Fed., 21.
156 👁