665. Поп (ксёндз) жывець з алтара, а пісар з каламара. Нос., 134; Дуб., 48; Fed., 155.
а) Поп жыве з алтара, а пісар з пяра. Fed., 241.
666. Быць таму так, як пісцы напісалі. Ром., Зап., I, 215.
667. Быць так, як памеціў дзяк. Ром., Зап., I, 215.
668. Пасланца не сякуць, не рубаюць. Fed., 222; Pietk., 384.
а) Пасланца не сцінаюць, не вешаюць. Нос., Слов., 480; Дуб., 52.
б) Пасланца не б'юць, не вешаюць. 1961, Брасл. 13.9.6.
669. Начальніку — і воўчы рот і лісіны хвост. Янк., 69.
670. Не чын чалавека падвышае, але чалавек чын. Fed., 70.
671. Не чын уважаюць, а чалавека па яго праўдзе. Нос., 109.
672. Грыбок, — на бок, баравік ідзець. Нос., Слов., 31.
673. Калі паставілі кія, то й таго трэба слухаць. Fed., 292.
674. Клец паставяць — і тога бойся. Добр., Смол., 119.
675. Старшы і ў пекле ёсць. Ляцкий, 42.
676. Варона малая, а горла вялікае. М. Гайлік, 1966, Свісл. 13.10.26.
677. Вялікага сабакі вялікі брэх. Шпил., 176.
678. Большаму каню — большы хамут. Нос., 8; Дуб., 5.
а) Вялікаму каню — вялікі хамут. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
679. З начальствам сварыцца, што супраць ветру ваду ліць,— заўсёды абальешся. Д. Шаўчэнка, 1957, Маз. 13.3.29.
87 👁