Поп (ксёндз) жывець з алтара, a пісар з каламара. Нос, 134; Дуб., 48; Fed., 155. а) Поп жыве з алтара, a пісар з пяра. Fed., 241. 666. Быць таму так, як пісцы напісалі. Ром., Зап., I, 215. 667. Быць так, як памеціў дзяк. Ром., Зап., I, 215. 668. Пасланца не сякуць, не рубаюць. Fed., 222; Pietk., 384. а) Пасланца не сцінаюць, не вешаюць. Нос.% Слов., 480; Дуб., 52. б) Пасланца не б'юць, не вешаюць. 1961, Брасл. 13,9.6. 669. Начальніку — i воўчы рот i лісіны хвост. Янк., 69. 670. Не чын чалавека падвышае, але чалавек чын. Fed., 70. 671. Не чын уважаюць, а чалавека па яго праўдзе. Нос, 109. 672. Грыбок, — на бок, баравік ідзець. Нос, Слое., 31. 673. Калі паставілі кія, то й таго трэба слухаць. Fed., 292. 674. Клец паставяць — i тога бойся. Добр., Смол., 119. 675. Старшы i ў пекле ёсць. Ляцкий, 42. 676. Варона малая, а горла вялікае. М. Гайлік, 1966, Свісл. 13.10.26. 677. Вялікага сабакі вялікі брэх. Шпил., 176. 678. Большаму каню — большы хамут. Hoc, 8; Дуб., 5. a) Вялікаму каню — вялікі хамут. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 679. 3 начальствам сварыцца, што супраць ветру ваду ліць,— заўсёды абальешся, Д. Шаўчэнка, 1957, Маз
Дадатковыя словы
бюць, шпйл
8 👁