ЧЫНОЎНІЦТВА. НАЧАЛЬСТВА. КАЗНА.
ПАДАТКІ. ХАБАРНІЦТВА
653. Хавай свае мёды для пана ваяводы. Fed., 187.
654. Камісар не цар. Сержп., 25.
655. У сваім стане і прыстаў цар. Янк., 71; Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
656. Дзе стан, там і сіла. Dybow., 9; Fed., 289.
657. Масла міравому, сала станавому, а конь за труды — паехаць хоць куды. Ляцкий, 20.
658. Што ў тым цітуле, кагда нет у шкатуле. Вас., 22.
а) Чорт па тытуле, калі пусткі ў шкатуле. Fed., 316.
659. Сядзіць на двох столках. Дуб., Нар., 1.
660. Юрысты на рукі нячысты. Янк., 71.
661. Каза лазу дзярэ, казу дзярэ пастух, пастуха дзярэ пан, а пана дзярэ юрыст, а юрыста чартоў трыста. Fed., 141.
662. Мужык плачыць, да даець, сельскі моршчыцца, да п'ець. Добр., Смол., 119.
663. Што пісар зробіць, — сам чорт не пераробіць. Шейн, II, 483, Слон. п.; Fed., 235.
664. Прадаў каня Ісару, а дзела маю з пісарам. Л. Лазовік, 1965, Скід. 13.10.4.
83 👁